Вірші Ігоря Павлюка переклала білоруською Лілія Бондаревич (Черненко)
02.05.2012, 17:53


* * *

Ты не прыходзь, пара майго чакання.

Есць спадзяванні.

Восені няма.

Душы за славу заплачу паўстаннем,

А потым цела ў шрамах і дымах.

 

Мы – вучні смерці.

Нам жыцце, як свята.

А я люблю вас, людзі, як сябе...

О як я перад вамі вінаваты!

Так вінаваты – прагну да нябес!

 

Легенд эпоха, ты шчэ не мінула.

Мой родны лес, мой лес дзіцячых слез.

Мая душа згадала, уздыхнула,

Зару згубіўшы ў пазухах бяроз.

 

І ты, і вы…

Люблю, каго не знаю…

Мінае ўсе. Мінае. Й праміне.

А смелы вецер лірыку гартае,

Бабуся юна марыць у  вакне.

 

Гарача сінь.

Знаў гэту вішню белу.

Сябры ўсе  тут.

Любілі і пілі.

 

Так есць ужо…

Каб шабля не ржавела,

Зрабі яе ты з воску –

Й запалі.

 

* * *

Старэнька восень.

Вуллі. Пчолы. Мед.

Каліна.

Самагоначка з каліны.

Касяк птушыны душу паднясе,

У зорах патрымае - і пакіне.

  

Журбу сыграе дрэўняя страла,

І друг пяском абсыпле погляд саду.

Мая душа, здаецца, замала,

Каб мог з дажджом змагацца я за ўладу.

 

Нішто яе ў  здзіўленне не штаўхне,

Бо свет сур’езна не вартуе болю.

Хтось чорна – чорным васкавым канем

Збірае крык прапрадзедаў  па полі.

 

Парэжу волас пальчыкам тваім

Скрозь пацалункаў вочы галубіны.

І голасам агню ўзнясецца дым

З мядовай восеньскай даліны.

 

Мая любоў цярпіма, як багі,

Як улада слова простага, святога.

 

Старэнька восень.

Пахнуць пірагі.

Чакаю смерць.

Й не хочацца нічога.

 

Лядком саленым замкнута сляза.

Прыйшло прашчання колеру ўсмешкі.

І прадзеды

У небе

На вазах.

Спяваюць космас,

Йдуць па яму пешкі.

 

* * *

Зіма.

Сяло.

Снягі начныя, зоры.

Старэнькі Месяц грае самату.

Дзяўчына нежна так са мной гаворыць

Пра казку на таемнаму масту.

 

Зямля у нас за намі смешна плача –

Нейк бэзава, ніякава у даль.

Табе шчэ трыццаць, ветраны казачэ,

А ўжо твая стамілася звізда.

 

А коні вараныя дзесь далека.

Паплач, паплач…

Лягчэй так між людзьмі.

Усміхнецца дзень з кароўчынага вока

І вершаў надыктуе нам тамы.

 

А снег, а снег…растане непрыкметна

За ўсіх растане – хто баіцца сну.

Мае сяло мяне калыша светла.

Не абміну яго, не падману.

 

Хоць не люблю дрымучага куркульства.

Такі  мой бацька…

Бог яму суддзя…

Так п’яна плачуць у палеце кулі.

Так у вочы смерці коціцца мядзяк.

 

І дзіўны прыступ радасці ахопіць.

І Смерць, як мама.

Хочацца кудысь.

А людства  рые у вятрах акопы.

Шумяць сусветным накіпам сады.

 

Не трэ маралі і не трэ закону…

Не трэ сур’езна існаваць у жыцці,

Бо ўжо даўно - даўно  памерлі коні,

А што яны святыя – у забыцці.

 

СУЗОР’Е

Сузор’е гэта схожа на людзей –

Тых, што баяцца праўды і прарокаў.

Яно, напэўна, свеціць усе святлей,

Вісіць яно, напэўна, невысока.

 

Наўкола ззяюць Дзева, Лебедзь, Рак…

Нядобрым смуткам вее ад бязмежжа.

А Баба, як галактыка стара,

Лягла й храпе на шкурышчы Мядзведжай.

 

А русы Овен лашчыцца да верб…

І ціха так – як пацалунак Рыбы…

Так вольна там чыясь зара жыве…

Нас падпалі –

То й мы ось так змаглі бы…

 

* * *

Скаштуйце гэты верш…

Каштуюць так чарэшню.

Каштуюць вусны так

Вустамі і  віном.

Каштуюць так хреста,

Калі дайшлі нарэшце,

І мора, і траву

Перад астаннім сном.

 

А холадна было.

А ў сэрца плакаў стораж.

Я ў Грузіі спяваў

 Пра неба і Дняпро.

Куды не пойдзеш ты –

Адно і тое ж гора.

Куды не паляціш -

Скрозь сонечны мароз.

 

Рыдальна задрыжыць

Сцяжына сумнай долі.

Зупыніцца Кура

Пад штучным Сонцам слоў.

Мы – сімвал.

Мы – патоп.

Мы – дыханне магнолій.

Над душамі няма

Гармат і каралеў.

 

Закохана душа,

Як космас, таямніча.

І подыхі яе – усмешкі ўсіх  камет.

Скаштуйце гэты верш.

Ен не дае…

Ен кліча

 У нявыказнасць душ,

У раскрылення свае.

Расхрыстана журба.

Царква празрыстай Веры.

Няцеплы вецер б’е

Травы магільнай грэх.

І нават у бабінага лета – нервы.

І нават зоркі

Валяцца на снег.  


ПЕРЕКЛАД – ЛІЛІІ ЧАРНЕНКА–БАНДАРЭВІЧ. 

Категорія: Мої файли | Додав: Автор | Теги: Ігор Павлюк, ЛІЛІЯ ЧАРНЕНКА- БАНДАРЭВІЧ
Переглядів: 1669 | Завантажень: 0 | Коментарі: 1 | Рейтинг: 5.0/1
Всього коментарів: 0
Ім`я *:
Email *:
Код *: