02.05.2012, 17:53 | |
* * * Ты не прыходзь, пара майго чакання. Есць спадзяванні. Восені няма. Душы за славу заплачу паўстаннем, А потым цела ў шрамах і дымах. Мы – вучні смерці. Нам жыцце, як свята. А я люблю вас, людзі, як сябе... О як я перад вамі вінаваты! Так вінаваты – прагну да нябес! Легенд эпоха, ты шчэ не мінула. Мой родны лес, мой лес дзіцячых слез. Мая душа згадала, уздыхнула, Зару згубіўшы ў пазухах бяроз. І ты, і вы… Люблю, каго не знаю… Мінае ўсе. Мінае. Й праміне. А смелы вецер лірыку гартае, Бабуся юна марыць у вакне. Гарача сінь. Знаў гэту вішню белу. Сябры ўсе тут. Любілі і пілі. Так есць ужо… Каб шабля не ржавела, Зрабі яе ты з воску – Й запалі. * * * Старэнька восень. Вуллі. Пчолы. Мед. Каліна. Самагоначка з каліны. Касяк птушыны душу паднясе, У зорах патрымае - і пакіне. Журбу сыграе дрэўняя страла, І друг пяском абсыпле погляд саду. Мая душа, здаецца, замала, Каб мог з дажджом змагацца я за ўладу. Нішто яе ў здзіўленне не штаўхне, Бо свет сур’езна не вартуе болю. Хтось чорна – чорным васкавым канем Збірае крык прапрадзедаў па полі. Парэжу волас пальчыкам тваім Скрозь пацалункаў вочы галубіны. І голасам агню ўзнясецца дым З мядовай восеньскай даліны. Мая любоў цярпіма, як багі, Як улада слова простага, святога. Старэнька восень. Пахнуць пірагі. Чакаю смерць. Й не хочацца нічога. Лядком саленым замкнута сляза. Прыйшло прашчання колеру ўсмешкі. І прадзеды У небе На вазах. Спяваюць космас, Йдуць па яму пешкі. * * * Зіма. Сяло. Снягі начныя, зоры. Старэнькі Месяц грае самату. Дзяўчына нежна так са мной гаворыць Пра казку на таемнаму масту. Зямля у нас за намі смешна плача – Нейк бэзава, ніякава у даль. Табе шчэ трыццаць, ветраны казачэ, А ўжо твая стамілася звізда. А коні вараныя дзесь далека. Паплач, паплач… Лягчэй так між людзьмі. Усміхнецца дзень з кароўчынага вока І вершаў надыктуе нам тамы. А снег, а снег…растане непрыкметна За ўсіх растане – хто баіцца сну. Мае сяло мяне калыша светла. Не абміну яго, не падману. Хоць не люблю дрымучага куркульства. Такі мой бацька… Бог яму суддзя… Так п’яна плачуць у палеце кулі. Так у вочы смерці коціцца мядзяк. І дзіўны прыступ радасці ахопіць. І Смерць, як мама. Хочацца кудысь. А людства рые у вятрах акопы. Шумяць сусветным накіпам сады. Не трэ маралі і не трэ закону… Не трэ сур’езна існаваць у жыцці, Бо ўжо даўно - даўно памерлі коні, А што яны святыя – у забыцці. СУЗОР’Е Сузор’е гэта схожа на людзей – Тых, што баяцца праўды і прарокаў. Яно, напэўна, свеціць усе святлей, Вісіць яно, напэўна, невысока. Наўкола ззяюць Дзева, Лебедзь, Рак… Нядобрым смуткам вее ад бязмежжа. А Баба, як галактыка стара, Лягла й храпе на шкурышчы Мядзведжай. А русы Овен лашчыцца да верб… І ціха так – як пацалунак Рыбы… Так вольна там чыясь зара жыве… Нас падпалі – То й мы ось так змаглі бы… * * * Скаштуйце гэты верш… Каштуюць так чарэшню. Каштуюць вусны так Вустамі і віном. Каштуюць так хреста, Калі дайшлі нарэшце, І мора, і траву Перад астаннім сном. А холадна было. А ў сэрца плакаў стораж. Я ў Грузіі спяваў Пра неба і Дняпро. Куды не пойдзеш ты – Адно і тое ж гора. Куды не паляціш - Скрозь сонечны мароз. Рыдальна задрыжыць Сцяжына сумнай долі. Зупыніцца Кура Пад штучным Сонцам слоў. Мы – сімвал. Мы – патоп. Мы – дыханне магнолій. Над душамі няма Гармат і каралеў. Закохана душа, Як космас, таямніча. І подыхі яе – усмешкі ўсіх камет. Скаштуйце гэты верш. Ен не дае… Ен кліча У нявыказнасць душ, У раскрылення свае. Расхрыстана журба. Царква празрыстай Веры. Няцеплы вецер б’е Травы магільнай грэх. І нават у бабінага лета – нервы. І нават зоркі Валяцца на снег. ПЕРЕКЛАД – ЛІЛІІ ЧАРНЕНКА–БАНДАРЭВІЧ. | |
| |
Переглядів: 1734 | Завантажень: 0 | Коментарі: 1 | |
Всього коментарів: 0 | |